Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 ліпеня 2021, 16:01

У Кіеве моцны лівень прывёў да транспартнага калапсу

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моцны лівень, які сёння днём абрушыўся на Кіеў, справакаваў транспартны калапс у горадзе, паведамляе інфармацыйнае агенцтва УНН.

Вуліцы Кіева ператварыліся ў рэкі. На абнародаваных у сацсетках відэа відаць, як вадзіцелі спрабуюць выратаваць свае аўтамабілі, якія месцамі затапіла па бампер.

Паводле даных Кіеўскага метрапалітэна, з-за падтаплення на ўваход і выхад закрыты станцыі метро "Акадэмгарадок" і "Берасцейская". Таксама падтапіла і падземныя пераходы.

Укргідраметцэнтр на сёння аб'явіў штармавое папярэджанне у 15 абласцях краіны. Чакаюцца навальніцы, град і шквалісты вецер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі