Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 студзеня 2020, 13:32

У Кіеве адбыўся прарыў цепласеткі, пацярпелі 10 чалавек

14 студзеня, Кіеў /БЕЛТА - УКРІНФАРМ/. У Кіеве каля гандлёва-забаўляльнага цэнтра Ocean Plaza адбыўся прарыў цепласеткі, пацярпелі 10 чалавек.

Інцыдэнт здарыўся вечарам 13 студзеня. З-за прарыву трубы цеплатрасы пад асфальт правалілася маршрутнае таксі. Ратавальнікі эвакуіравалі чатырох пасажыраў маршруткі, а таксама трох грамадзян з тралейбуса, што стаяў побач і апынуўся ў паравой завесе.

Фота dsns.gov.ua

Гарачая вада з цепласеткі трапіла таксама ў магазін "Ашан" і ў гандлёва-забаўляльны цэнтр Ocean Plaza, часткова затапіўшы яго.

Паводле даных ГУ ДСНС Украіны ў Кіеве, траім пацярпелым дапамога аказана на месцы, сем знаходзяцца ў бальніцы.-0-

Фота dsns.gov.ua

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі