Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 снежня 2021, 12:02

У Кемераўскай вобласці пры крушэнні верталёта загінуў пілот

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыватны верталёт Robinson R66 разбіўся каля возера Каракуль у Кемераўскай вобласці, адзін чалавек загінуў, паведамляе ТАСС.

Ратавальнікі выявілі месца падзення верталёта. На месцы крушэння знойдзена цела загінулага пілота. Паводле папярэдняй інфармацыі, верагоднай прычынай крушэння стала тэхнічная адмова.

Раней паведамлялася, што верталёт вылецеў з Новакузнецка ў раён Каракольскіх азёр на Алтаі і знік з радараў. Каля 9.00 (па мінскім часе) зафіксаваны сігнал яго аварыйнага маяка. Верталёт належыць ТАА "Кустард", на борце знаходзіўся толькі пілот.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі