ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 14 ліпеня 2020
Мінск Малавоблачна +16°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 чэрвеня 2020, 17:51

У Казахстане распрацуюць нацыянальны план па ахове жыцця і здароўя грамадзян

Фота Казінфарм
Фота Казінфарм

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў даручыў ураду разам з прыняццем экстранных мер па барацьбе з пандэміяй каранавіруса распрацаваць нацыянальны план па ахове жыцця і здароўя грамадзян, паведамляе інфармацыйнае агенцтва "Казінфарм".

У час нарады па мерах процідзеяння распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі Касым-Жамарт Такаеў адзначыў, што своечасова прыняты жорсткі каранцін даў магчымасць выйграць час і адцягнуць пік эпідэміі. Аднак пасля зняцця рэжыму надзвычайнага становішча былі аслаблены ўсе каранцінныя меры. "З моманту зняцця абмежаванняў 11 мая гэтага года колькасць выпадкаў каранавіруснай інфекцыі павялічылася ў 7 разоў. У многім гэта звязана з недахопамі ў рабоце шэрага дзяржаўных органаў. Трэба адзначыць, што сістэма дзяржкіравання на цэнтральным і мясцовым узроўні не падрыхтавалася да эфектыўнага функцыянавання па-за рэжымам надзвычайнага становішча. Міжведамасная камісія не справілася з пастаўленай перад ёй задачай. Гэта трэба прызнаць. Міністэрства аховы здароўя не змагло забяспечыць каардынацыю работы цэнтральных і мясцовых органаў улады", - ацаніў бягучую сітуацыю прэзідэнт Казахстана.

Буйным ачагом заражэння ў Казахстане стала Тэнгізскае радовішча ў Атыраўскай вобласці, дзе зарэгістравана 1222 выпадкі каранавіруснай інфекцыі. У Алматы фіксуецца высокая захваральнасць не толькі сярод грамадзян, але асабліва сярод медработнікаў. У рэгіёнах - востры дэфіцыт бальнічных ложкаў, медыцынскіх кадраў, лекавых сродкаў і медыцынскага абсталявання.

Касым-Жамарт Такаеў адзначыў важнасць забеспячэння неабходным лячэннем і лякарствамі грамадзян. Для гэтага ўраду і акімам рэгіёнаў даручана мабілізаваць усе фінансавыя і інфраструктурныя рэсурсы.

"Даручаю да канца ліпеня на 50 працэнтаў павялічыць колькасць інфекцыйных ложкаў, маючы на ўвазе другую хвалю пандэміі. Для гэтага рэгіёнам трэба выкарыстоўваць усе рэзервы, у тым ліку прыватнай і ведамаснай медыцыны. Даручаю ўраду на працягу пяці дзён вырашыць пытанне забеспячэння лекавымі прэпаратамі", - сказаў Касым-Жамарт Такаеў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі