Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 чэрвеня 2019, 19:36

У Казахстане пасля ўзрыву на складзе воінскай часці ў рэанімацыі знаходзяцца 15 чалавек

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля ўзрыву на складзе воінскай часці ў горадзе Арысь (Казахстан) у рэанімацыі знаходзяцца 15 чалавек, паведамляе ТАСС са спасылкай на міністра аховы здароўя Казахстана Елжана Біртанава.

За дапамогай ва ўстановы аховы здароўя звянуліся 165 чалавек, з іх 89 спатрэбілася шпіталізацыя. У рэанімацыі ў Шымкенце і раённых бальніцах знаходзяцца 15 чалавек.

Паводле паведамлення агенцтва "Казінфарм", МУС пацвердзіла гібель двух чалавек у выніку інцыдэнту. Адзін з іх - цывільная асоба, у аўтамабіль якой трапіў снарад. Другі загінулы - ваеннаслужачы.

Як паведамлялася, раніцай 24 чэрвеня адбыўся ўзрыў на складзе воінскай часці. З Арысі былі эвакуіраваны каля 41 тыс. чалавек. Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў даручыў аператыўна прыняць меры для ліквідацыі наступстваў інцыдэнту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі