Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 жніўня 2018, 16:39

У Казахстане могуць забараніць рэтрансляцыю 88 замежных тэлеканалаў

8 жніўня, Астана /БЕЛТА - КАЗІНФАРМ/. У Казахстане могуць забараніць рэтрансляцыю і работу некаторых замежных тэлеканалаў, паведамляе Міністэрства інфармацыі і камунікацый Казахстана.

У спісе аказаліся 88 замежных тэлеканалаў. Усе яны не адкрылі свае прадстаўніцтвы ў краіне.

Усяго на ўліку ў Міністэрстве інфармацыі і камунікацый 307 замежных тэле-, радыёканалаў. З іх 219 адкрылі свае прадстаўніцтвы.

Па законе ў сферы тэлерадыёвяшчання Казахстана, які дзейнічае з пачатку гэтага года, усе замежныя тэле-, радыёканалы, што рэтрансліруюцца на тэрыторыі Казахстана, абавязаны былі на працягу шасці месяцаў з дня ўступлення закона ў сілу зарэгістраваць сваю юрыдычную асобу або правесці ўліковую рэгістрацыю свайго філіяла (прадстаўніцтва) у краіне. Зрабіць гэта яны павінны былі да 9 ліпеня.

"Пасля сканчэння пазначанага тэрміну міністэрства ў адпаведнасці з часткай 2 пункта 9-1 артыкула 42 закона "Аб тэлерадыёвяшчанні" ва ўсіх замежных тэле-, радыёканалаў, якія не прайшлі працэдуру рэгістрацыі юрыдычнай асобы або ўліковай рэгістрацыі філіяла (прадстаўніцтва), адклікала пасведчанне аб пастаноўцы на ўлік. Гэта ў далейшым прывядзе да забароны на рэтрансляцыю гэтых замежных тэле-, радыёканалаў на тэрыторыі Рэспублікі Казахстан", - гаворыцца ў паведамленні міністэрства на афіцыйным сайце.

Спіс тэлеканалаў, якія не адкрылі свае прадстаўніцтвы, даступны на сайце Міністэрства інфармацыі і камунікацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі