Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 чэрвеня 2022, 11:59

У Казахстане адмянілі забарону на перачэпку грузаў для аўтаперавозчыкаў Беларусі і РФ

1 чэрвеня, Нур-Султан /БЕЛТА - КАЗІНФАРМ/. У Казахстане адмянілі забарону грузаперавозак з перачэпкай для беларускіх і расійскіх аўтаперавозчыкаў да пачатку 2023 года. Такое рашэнне прыняло Міністэрства індустрыі і інфраструктурнага развіцця.

У Казахстане з 2017 года дзейнічае патрабаванне на абмежаванне перавозак у/з трэціх краін, у тым ліку забарона на перачэпку.

У ведамстве адзначылі, што на фоне цяперашняй геапалітычнай сітуацыі Расія і Беларусь раней прыпынілі дзеянне забароны на перачэпку да 1 студзеня наступнага года. У той жа час гэта забарона прадаўжала дзейнічаць у Казахстане.

З улікам новых абставін Казахстан таксама адмяніў забарону для перавозчыкаў з Расіі і Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі