ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 22 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +3°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 кастрычніка 2019, 19:55

У Каталоніі павялічваецца колькасць ахвяр моцных ліўняў

Фота   EFE
Фота EFE

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У іспанскай Каталоніі колькасць ахвяр моцных ліўняў і паводак узрасла да чатырох чалавек, яшчэ чацвёра лічацца прапаўшымі без вестак, паведамляе газета El Periodico de Catalunya.

Раней паведамлялася аб адным загінулым і двух прапаўшых.

Паводле даных ратавальнікаў, сярод загінулых - 70-гадовы мужчына з муніцыпалітэта Арэніс-дэ-Мунт, які пакінуў свой дом ноччу ў час моцнага дажджу, каб перапаркаваць аўтамабіль, пакінуты недалёка ад ручая. Таксама ахвярамі стыхіі сталі двое бяздомных, целы якіх былі знойдзены на правым беразе ракі Франкалі і ў муніцыпалітэце Канстанці. Асоба яшчэ аднаго загінулага, знойдзенага ў Вілавердзе, устанаўліваецца. Прадаўжаюцца пошукі жанчыны і яе сына. Паводле папярэдніх даных, паток вады зацягнуў бунгала, у якім яны пражывалі.

Шторм, што абрушыўся на Каталонію на мінулым тыдні, пакінуў больш за 20 тыс. спажыўцоў без электрычнасці, парушыў транспартныя зносіны, прывёў да затаплення жылых дамоў і закрыцця навучальных устаноў. У кастрычніку 1994 года ў Тарагоне такія паводкі і ліўні нанеслі значны ўрон і прывялі да гібелі 10 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі