Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 ліпеня 2021, 15:50

У Карэліі ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі з-за лясных пажараў

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэжым надзвычайнай сітуацыі ўводзіцца на ўсёй тэрыторыі Карэліі з-за маштабных лясных пажараў. Аб гэтым ТАСС паведамілі ў прэс-службе ўрада рэгіёна.

"На тэрыторыі Карэліі ўводзіцца рэжым надзвычайнай сітуацыі", - сказалі ў прэс-службе.

Паводле апошніх даных, у Карэліі зафіксавана 38 лясных пажараў на плошчы 7110 га, з іх 15 пажараў на плошчы 1001 га лакалізавана. Эвакуіравана з населеных пунктаў 600 чалавек.

Як растлумачыў кіраўнік Карэліі Артур Парфенчыкаў, у рэгіёне ўстаноўлены IV клас пажарнай небяспекі (самы высокі - V). Рашэнне ўвесці рэжым надзвычайнай сітуацыі ў рэспубліцы дасць магчымасць больш аператыўна выдзяляць сродкі з бюджэту на ліквідацыю лясных ачагоў узгарання. "Гэта рашэнне дасць магчымасць ураду рэспублікі, дзяржорганам і кіраўнікам адміністрацый, муніцыпалітэтаў працаваць у іншым прававым рэжыме, пазбегнуць бюракратычнай цяганіны пры выдзяленні сродкаў на барацьбу з пажарамі", - паведаміў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі