
Фота tourweek.ru
18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Снежная лавіна сышла на гарналыжную трасу ў раёне пасёлка Дамбай у Карачаева-Чаркесіі. Адзін чалавек загінуў, паведамляе ТАСС.
У пасёлку Дамбай на гары Муса-Ачытара здарыўся сход снежнай лавіны на гарналыжную трасу, пад снегам апынуліся два вагончыкі, дзе знаходзіцца пункт пракату гарналыжнага рыштунку, а таксама пашкоджана кафэ. Паводле папярэдняй інфармацыі, на момант сходу лавіны там маглі знаходзіцца ад чатырох да 12 чалавек.
Паводле інфармацыі МНС, удалося выратаваць адну жанчыну, яе перадалі ў рукі медыкам. Таксама шэсць чалавек змаглі выбрацца самастойна.
МНС плануе прыцягнуць для пошукаў пацярпелых 172 чалавекі. Адкрыты тэлефон гарачай лініі.
Выратавальныя работы прадаўжаюцца.-0-