Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 студзеня 2019, 16:07

У кампусе ўніверсітэта ў французскім Ліёне адбыліся ўзрывы

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некалькі ўзрываў адбылося ў кампусе ўніверсітэта ў французскім горадзе Ліёне. Аб гэтым паведамляе французскі тэлеканал BFM.

Паводле даных тэлеканала, пажар пачаўся на даху тэрасы, у будынку, дзе размяшчаецца бібліятэка. Паводле існуючых звестак, пажар узнік пры правядзенні рамонтна-будаўнічых работ. Прычынай узрываў стала ўзгаранне трох газавых балонаў, якія захоўваліся на тэрасе.

Паведамляецца, што ў выніку інцыдэнту тры чалавекі атрымалі лёгкія раненні. Людзі, якія знаходзіліся на месцы здарэння, былі аператыўна эвакуіраваны.

Адміністрацыя ўніверсітэта раіць жыхарам горада пакуль не набліжацца да месца пажару на адлегласць меншую за 100 м.

Паводле апошніх даных, супрацоўнікам пажарнай службы ўжо ўдалося ўзяць пад кантроль распаўсюджванне агню. На месцы інцыдэнту таксама працуе паліцыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі