ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 26 верасня 2021
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 мая 2021, 11:00

У калумбійскай сталіцы больш за 80 чалавек пацярпелі ў выніку беспарадкаў

Фота  "Тьемпо"

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сама меней 82 чалавекі атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці ў выніку беспарадкаў, якія адбыліся ў час пратэсных акцый у горадзе Багата. Такую інфармацыю апублікавала на сваёй стронцы ў Twitter аддзяленне Чырвонага Крыжа ў сталіцы Калумбіі, паведамляе ТАСС.

"Чырвоны Крыж аказаў дапамогу 82 пацярпелым у час дэманстрацый у Багаце", - гаворыцца ў паведамленні. Сярод параненых - пяць паліцэйскіх.

Як паведамляе газета "Тьемпо", сутыкненні паміж пратэстуючымі і праваахоўнымі органамі маюць месца ў раёне Усмэ на поўдні калумбійскай сталіцы.

У Калумбіі з 28 красавіка праходзяць дэманстрацыі супраць падатковай рэформы. Беспарадкі адзначаны ў Багаце, Калі, Медэлыне і іншых гарадах. Пацярпелі звыш 2 тыс. чалавек, загінулі не менш як 42. Пазней улады згадзіліся ўнесці змяненні ў планы рэформы, міністр фінансаў падаў у адстаўку, аднак пратэсты прадоўжыліся.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі