Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 чэрвеня 2021, 10:00

У Калумбіі пры ўзрывах на ваеннай базе пацярпелі 36 чалавек

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прынамсі 36 чалавек пацярпелі падчас узрываў, якія адбыліся на тэрыторыі ваеннай базы, размешчанай на ўсходзе Калумбіі. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на газету El Tiempo.

Паводле яе даных, інцыдэнт здарыўся ў аўторак днём у горадзе Кукута (адміністрацыйны цэнтр усходняга дэпартамента Норте-дэ-Сантандэр). Невядомыя падарвалі дзве машыны з узрыўчаткай на тэрыторыі ваеннай базы. У выніку ўзрываў 36 чалавек атрымалі раненні. Яны былі дастаўлены ў бліжэйшыя бальніцы.

Улады пачалі расследаванне. На месца здарэння выехаў міністр нацыянальнай абароны паўднёваамерыканскай рэспублікі Дыега Малана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі