Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 чэрвеня 2021, 15:51

У Калінінградскай вобласці ўвялі абавязковую вакцынацыю для некаторых катэгорый

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абавязковая вакцынацыя ад каранавіруса ўведзена ў Калінінградскай вобласці Расіі для работнікаў сферы транспарту, грамадскага харчавання, адукацыі, гандлю, медыкаў. Адпаведную пастанову падпісаў кіраўнік рэгіянальнага ўпраўлення Расспажыўнагляду Алена Бабура, паведамляе ТАСС.

"Забяспечыць правядзенне прафілактычных прышчэпак па эпідэмічных паказаннях супраць новай каранавіруснай інфекцыі (COVID-19) наступным катэгорыям (групам) грамадзян, якія падпадаюць пад абавязковую вакцынацыю, працуючым на падставе працоўнага дагавора, грамадзянска-прававога дагавора ў арганізацыях, у індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы: гандлю; грамадскага харчавання; прадастаўлення паслуг па часовым пражыванні (гасцініцы, хосталы, гасцявыя дамы, пансіянаты, кемпінгі і г.д.); адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай абароны і сацыяльнага абслугоўвання", - гаворыцца ў пастанове.

У пералік абавязковай вакцынацыі ўнесены таксама работнікі транспарту агульнага карыстання, таксі; бытавых паслуг, у тым ліку пральняў, хімчыстак, салонаў прыгажосці, касметычных, спа-салонаў, масажных салонаў, салярыяў, лазняў, саўнаў, фізкультурна-аздараўленчых комплексаў, фітнес-клубаў, басейнаў. Пастанова таксама датычыцца кліенцкіх падраздзяленняў фінансавых арганізацый, пошты, шматфункцыянальных цэнтраў, музеяў, выставачных залаў, бібліятэк, арганізатараў экскурсійнай дзейнасці, работнікаў, звязаных з правядзеннем забаўляльных, відовішчных мерапрыемстваў.

Адказным органам прадпісваецца ў тэрмін да 20 ліпеня арганізаваць правядзенне прышчэпак першым кампанентам або аднакампанентнай вакцынай, а ў тэрмін да 20 жніўня - другім кампанентам вакцыны ад новай каранавіруснай інфекцыі не менш як 60 працэнтаў ад агульнай колькасці супрацоўнікаў.

Як адзначыла Алена Бабура, мера ўводзіцца з-за росту захваральнасці на новы каранавірус у рэгіёне, што абумоўлена недастатковым узроўнем вакцынацыі жыхароў і парушэннямі грамадзянамі рэкамендацый ведамства па прадухіленні распаўсюджвання інфекцыі, у тым ліку масачнага рэжыму. Выкананне пастановы аб вакцынацыі па эпідпаказаннях абавязкова да выканання работадаўцамі, падкрэсліла Алена Бабура, папярэдзіўшы аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне гэтага патрабавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі