Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 лістапада 2020, 12:45

У Каліфорніі з-за пандэміі тысячы бяздомных высяляюць з часовага жылля

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тысячы бяздомных у амерыканскім штаце Каліфорнія, якія часова пражываюць у мясцовых атэлях, ужо ў бліжэйшы час могуць быць выселены на вуліцу, паколькі ўлады вымушаны будуць закрыць гэтыя "прытулкі" з-за пандэміі COVID-19, аб гэтым паведамляе ТАСС.

Высяленне пагражае больш як 23 тыс. чалавек, якія не маюць пастаяннага жылля. "Цяпер найгоршы час для такіх дзеянняў, - заявіў Боб Эрленбуш, выканаўчы дырэктар базіруемай у Сакрамента Рэгіянальнай кааліцыі па барацьбе з бяздомнасцю. - Цалкам відавочна, што цяпер вельмі складаны час, і надыходзяць халады, будуць дажджы, акрамя таго пандэмія выходзіць з-пад кантролю і плюс яшчэ надыход сезоннага грыпу. І вы сапраўды хочаце ў гэтых умовах выставіць людзей на вуліцу? Гэта проста бесчалавечна".

Да пандэміі ў Каліфорніі налічвалася 151 тыс. бяздомных. З таго часу, як лічаць эксперты, іх колькасць значна ўзрасла з-за абмежаванняў і праблем, выкліканых COVID-19. У гэтым годзе ў Лос-Анджэлесе, Сакрамента і ў іншых гарадах штата былі створаны сотні новых палатачных лагераў для размяшчэння бяздомных. Праваабаронцы апасаюцца, што сітуацыя яшчэ больш абвострыцца ў лютым, калі закончыцца тэрмін дзеючага ў штаце мараторыя на высяленне людзей, якія незаконна ўсяліліся ў чужыя пустуючыя дамы.

25 лістапада ў Каліфорніі быў зафіксаваны чарговы сутачны рэкорд заражаных COVID-19 па краіне - амаль 18 350 новых выпадкаў. На мінулым тыдні губернатар Каліфорніі Гэвін Ньюсам аб'явіў аб увядзенні ў штаце з 21 лістапада частковай каменданцкай гадзіны тэрмінам на месяц.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі