Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 кастрычніка 2019, 11:48

У Каліфорніі з-за лясных пажараў эвакуіруюць 40 тыс. чалавек

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 40 тыс. жыхароў раёнаў на поўнач ад Лос-Анджэлеса (штат Каліфорнія, ЗША) атрымалі распараджэнне эвакуіравацца з-за лясных пажараў, што бушуюць у рэгіёне, паведамляе амерыканскі тэлеканал NBC News.

У пажарным дэпартаменце акругі Лос-Анджэлес удакладнілі, што пажары цяпер ахопліваюць тэрыторыю плошчай каля 1,6 тыс. га. Першае паведамленне аб узгаранні паступіла 24 кастрычніка ў 13.42 па мясцовым часе з раёна горада Санта-Кларыта, пасля чаго былі зафіксаваны некалькі пажараў побач з гэтай мясцовасцю.

Як расказала член наглядальнага савета акругі Лос-Анджэлес Кэтрын Баргер, па меншай меры шэсць дамоў згарэлі па прычыне прыродных пажараў. Аднак гэта колькасць можа значна ўзрасці, мясцовыя чыноўнікі пакуль не могуць дакладна ацаніць урон.

У тушэнні агню 24 кастрычніка прымалі ўдзел амаль 500 пажарных. Сітуацыя ўскладнялася тым, што ў раёне прыроднага бедства парывы ветру дасягалі 18 м/с. Моцны вецер чакаецца і раніцай 25 кастрычніка.

Супрацоўнікі Дэпартамента пажарнай аховы акругі Лос-Анджэлес паведамілі ў Twitter, што амаль 50 тыс. жыхароў атрымалі распараджэнне аб эвакуацыі. Аднак пазней у Дэпартаменце ўдакладнілі, што эвакуіравацца павінны 40 тыс. чалавек, жыхароў яшчэ 10 тыс. дамоў гэта чакае ў выпадку далейшага распаўсюджвання агню. Начальнік пажарнай аховы акругі Лос-Анджэлес Дэрыл Осбі заклікаў мясцовых жыхароў праяўляць асаблівую пільнасць і быць гатовымі да экстраннай эвакуацыі.

У выніку прыроднага пажару на поўначы Каліфорніі ў лістападзе 2018 года загінулі, паводле даных улад, не менш як 85 чалавек. Полымя знішчыла звыш 14 тыс. дамоў, больш за 520 камерцыйных будынкаў і больш як 4 тыс. іншых пабудоў. Плошча выгаралай тэрыторыі склала звыш 620 кв. км. Як было ўстаноўлена, бедства было справакавана непаладкамі ў рабоце ліній электраперадачы Pacific Gas and Electric у раёне населенага пункта Пулга на поўначы Каліфорніі. Кампанія згадзілася выплаціць штраф у памеры $1 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі