Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 мая 2019, 12:37

У Каліфорніі разбіўся знішчальнік F-16

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Каліфорніі каля ваеннай авіябазы на нежылы будынак упаў самалёт F-16, пілот паспеў катапультавацца, паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлекампанію CBS.

Авіякатастрофа адбылася ўчора ў акрузе Рыверсайд у 15.45 па мясцовым часе. Знішчальнік упаў і прабіў дах аднаго з будынкаў камерцыйнага тыпу за некалькі дзясяткаў метраў ад узлётна-пасадачнай паласы. Лётчык дастаўлены ў бальніцу.

Вядома, што на борце самалёта былі боепрыпасы.

Як мяркуецца, прычына крушэння знішчальніка F-16 у тым, што перастала працаваць гідраўлічная сістэма.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі