Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

У Яванскім моры аднавілі аперацыю па пошуку Boeing 737

У свеце 02.11.2018 | 12:13
Фота АР
Фота АР

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ратавальнікі аднавілі 2 лістапада ў Яванскім моры аперацыю па пошуку самалёта інданезійскай авіякампаніі Lion Air, які пацярпеў крушэнне 29 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ТАСС.

Галоўная мэта пошукаў - другі бартавы самапісец, які фіксаваў перагаворы экіпажа.

Пакуль пасажыраў Boeing 737 афіцыйна не аб'яўляюць загінулымі, аднак шанцаў на тое, што кагосьці ўдасца знайсці жывым, на думку ратавальнікаў, няма.

Напярэдадні з 30-метровай глыбіні была паднята першая чорная скрыня, пачалася ўжо расшыфроўка паказанняў параметраў палёту. На гэта можа спатрэбіцца адзін-два тыдні, пасля чаго спецыялісты змогуць зрабіць папярэднія вывады аб прычынах катастрофы.

Улады таксама спадзяюцца падняць на паверхню фюзеляж лайнера. Але пакуль да канца застаецца не зразумелым, ці сапраўды ратавальнікам удалося знайсці корпус лайнера або размова ідзе толькі аб абломках. Пры гэтым спецыялісты мяркуюць, што ад удару аб паверхню вады самалёт, які ўпаў з вышыні прыкладна 900 м, разваліўся на часткі. Ускосна на гэта ўказвае форма знойдзеных ахвяр - да гэтага часу не было знойдзена ні аднаго цэлага цела, толькі фрагменты.

Як паведамлялася, лайнер Boeing 737 Max бюджэтнай авіякампаніі Lion Air, які выконваў рэйс з Джакарты на востраў Суматра, разбіўся каля берагоў Заходняй Явы раніцай 29 кастрычніка. Паводле даных авіякампаніі, на борце знаходзіўся 181 пасажыр, два пілоты і шэсць членаў экіпажа. Знойдзены абломкі судна і асабістыя рэчы пасажыраў. Акрамя таго, на бераг дастаўлены целы дзесяці чалавек і фрагменты цел, праводзіцца іх ДНК-экспертыза.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.