Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 студзеня 2023, 12:04

У Японіі зафіксавана новая ўспышка птушынага грыпу

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У японскай прэфектуры Сайтама адбылася ўспышка высокапатагеннага птушынага грыпу, з-за чаго будуць знішчаны амаль 3 тыс. качак, паведамляюць РІА Навіны са спасылкай на мясцовую адміністрацыю прэфектуры.

Успышка захворвання выяўлена на птушкаферме ў горадзе Гёда. Для кантролю віруса і яго нераспаўсюджвання ўладамі быў уведзены каранцін на транспарціроўку птушак у радыусе трох кіламетраў вакол фермы.

З-за хуткага распаўюджвання віруса па краіне колькасць знішчаных свойскіх птушак у гэтым сезоне з улікам апошняга інцыдэнту дасягне амаль 11 млн, што стане антырэкордам. Вучоныя лічаць, што рост заражэнняў дамашняй птушкі звязаны з больш раннім прылётам пералётных птушак.

Адзначаецца таксама, што птушыны грып паўплываў на рост цэн на курыныя яйкі ў Японіі. Цэны дасягнулі 29-гадовага максімуму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі