Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 студзеня 2024, 12:30

У Японіі ўводзяць плату за наведванне гары Фудзі 

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Японія ўвядзе абмежаванні для наведвальнікаў адной са сваіх выдатных мясцін гары Фудзі. Аб гэтым паведамляе Euronews.

З 1 ліпеня 2024 года турыстам давядзецца заплаціць за ўзыходжанне па папулярным маршруце - сцежцы Ёсіда, размешчанай у паўночнай частцы Фудзі. Чакаецца, што памер платы будзе аб’яўлены ў лютым. З лета таксама будзе абмежавана колькасць турыстаў, падняцца на гару змогуць не больш за 4000 чалавек у дзень. Акрамя таго, альпіністам забароняць узыходжанне з 16.00 да 2.00.

Гэта рашэнне было прынята ўладамі японскай прэфектуры Яманасі. Абмежаванні перш за ўсё звязаны з рэзкім павелічэннем наведвальнікаў, што прывяло да вялікай колькасці смецця ўздоўж маршруту і траўм сярод нявопытных турыстаў. Усяго ў 2023 годзе на гару Фудзі ўвогуле падняліся 221 322 чалавекі, больш за палавіну з іх прайшлі па сцежцы Ёсіда.

Вядома, што на ўваходзе на сцежку Ёсіда ўстановяць вароты, пры праходзе праз якія будзе спаганяцца плата. Паводле даных улад, выручка пойдзе на будаўніцтва сховішчаў уздоўж сцежкі на выпадак вывяржэння вулкана і на падтрыманне захаванасці турыстычнага маршруту.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі