ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 20 верасня 2020
Мінск Ясна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 верасня 2020, 10:27

У Японіі колькасць жыхароў старэйшых за 100 гадоў перавысіла 80 тыс.

Фота  Reuters
Фота Reuters

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Японіі колькасць жыхароў старэйшых за 100 гадоў склала 80 450. Такія даныя агучыла Міністэрства аховы здароўя, працы і сацыяльнага забеспячэння, паведамляе японскі інфармацыйны партал Nippon.

У параўнанні з мінулым годам гэты паказчык павялічыўся на 9176 чалавек. Пры гэтым больш за 88 працэнтаў з агульнай колькасці доўгажыхароў жанчыны - 70 975.

Статыстыку доўгажыхароў у Японіі пачалі весці з 1963 года. Тады налічвалася ўсяго 153 чалавекі, якія перасягнулі 100-гадовую мяжу. У 1981 годзе жыхароў старэйшых за 100 гадоў было больш за 1 тыс. , у 1998 годзе - больш за 10 тыс., а ў 2012 годзе - больш за 50 тыс. чалавек. У 2019 годзе колькасць людзей ва ўзросце старэйшым за 100 гадоў у Японіі ўпершыню перавысіла адзнаку 70 тыс. чалавек.

Паводле даных міністэрства, найстарэйшай жанчыне ў Японіі з прэфектуры Фукуока 117 гадоў, а найстарэйшаму мужчыне з прэфектуры Нара 110 гадоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі