Фота пракуратуры Рэспублікі Саха
21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Якуціі вахтавы аўтобус трапіў у аварыю, у выніку чаго загінулі 13 чалавек. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на даныя ГУ МНС па рэспубліцы.
Адзначаецца, што ўсяго ў аўтобусе знаходзілася 33 чалавекі, 13 з якіх загінулі. Яшчэ 20 чалавек атрымалі раненні, 10 былі шпіталізаваны, двое ў цяжкім стане.
Аварыя здарылася ў ноч на 21 ліпеня на ўчастку дарогі на тэрыторыі шахты ГАК "Дзянісаўскі". Паводле папярэдніх даных, 52-гадовы вадзіцель транспартнага сродку не справіўся з кіраваннем і дапусціў з'езд з праезнай часткі, у выніку чаго вахтавы аўтобус перакуліўся. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле неналежнае аказанне паслуг, што прывяло па неасцярожнасці да смерці дзвюх і больш асоб. На месцы працуюць экстранныя службы. З Якуцка накіраваны санітарны борт з медыцынскай брыгадай.
У сувязі з трагедыяй у Нерунгрынскім раёне Якуціі 22 ліпеня аб'яўлена жалоба. Таксама ў раёне ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі, кіруючы склад пераведзены на кругласутачнае дзяжурства.-0-