Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 мая 2020, 12:02

У Ізраілі з-за экстрэмальнай спёкі пацярпелі 1,2 тыс. чалавек

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Ізраілі з-за экстрэмальнай спёкі, якая трымаецца ў рэгіёне больш за тыдзень, пацярпелі 1,2 тыс. чалавек, паведамляе "9 канал Ізраіля".

Напярэдадні, 20 мая, слупок тэрмометра ў цэнтральнай частцы краіны дасягаў 40 градусаў Цэльсія.

Паводле даных выратавальных службаў, толькі за апошнія дні брыгады хуткай дапамогі зрабілі больш за тысячу выездаў для аказання дапамогі людзям, якія атрымалі цеплавыя ўдары. Больш за 50 пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане, два чалавекі памерлі.

Медыкі рэкамендуюць людзям у час спёкі знаходзіцца ў памяшканнях з добрым кандыцыяніраваннем, піць больш вадкасці, пазбягаць фізічных нагрузак. У зоне рызыкі знаходзяцца пажылыя, людзі з хранічнымі захворваннямі і маленькія дзеці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі