
7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Ізраілі сутачная захваральнасць на COVID-19 перасягнула больш як 3,7 тыс. выпадкаў заражэння, паведамляюць РІА Навіны.
Паводле інфармацыі выдання Globes, за суткі выяўлены 3731 выпадак заражэння каранавірусам. Індэкс захваральнасці R перавышае 1 "на працягу некалькіх тыдняў".
Колькасць цяжкахворых вырасла да 103.
Раней у Ізраілі знялі апошнія абмежаванні па каранавірусу. З 20 мая адмянілі абавязковыя ПЛР-тэсты ў аэрапорце пры прыбыцці ў краіну. Замежным грамадзянам з 10 мая дазволілі здаваць перад вылетам тэст на антыген замест ПЛР. Такое рашэнне было прынята ў сувязі са зніжэннем захваральнасці ў краіне і па выніках ацэнкі сітуацыі з удзелам спецыялістаў Міністэрства аховы здароўя і супрацоўнікаў Упраўлення аэрапортаў.-0-