Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 верасня 2019, 12:31

У Ізраілі праходзяць паўторныя парламенцкія выбары

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Ізраілі праходзяць першыя ў гісторыі краіны паўторныя парламенцкія выбары. У спісах для галасавання прадстаўлены 29 партый і палітычных утварэнняў, паведамляе ізраільскі "9 канал".

Парламенцкія выбары праводзяцца паўторна, паколькі прэм'ер-міністру Біньяміну Нетаньяху пасля папярэдніх выбараў 9 красавіка 2019 года не ўдалося ва ўстаноўлены тэрмін сфарміраваць кааліцыйны ўрад.

Напярэдадні сённяшняга галасавання прэзідэнт Ізраіля Рэўвен Рыўлін заявіў, што прыкладзе ўсе залежныя ад яго намаганні, каб не дапусціць трэціх запар датэрміновых выбараў у парламент. Ён заклікаў грамадзян краіны прыйсці на выбарчыя ўчасткі і максімальна выкарыстоўваць права выбару. У Ізраілі правам голасу надзелены амаль 6,4 млн грамадзян, для іх будуць адкрыты практычна 10,8 тыс. выбарчых участкаў.

Згодна з рэестрам ізраільскай ЦВК, у парламенцкіх выбарах удзельнічаюць 29 партый, блокаў і рухаў. З іх толькі 10 у тым ці іншым выглядзе прадстаўлены ў цяперашнім Кнесеце. Услед за атрыманнем канчатковых вынікаў падліку галасоў на выбарах 17 верасня прэзідэнт пасля кансультацый з прадстаўнікамі партый, выбраных у Кнесет, даручыць аднаму з дэпутатаў сфарміраваць новы ўрад, паведамляе ТАСС. Новы Кнесет стане парламентам 22-га склікання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі