Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 чэрвеня 2021, 12:55

У Ізраілі адмянілі абавязковы масачны рэжым у памяшканнях

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя Ізраіля адмяніла прадпісанне аб абавязковым нашэнні ахоўных масак у памяшканнях, паведамілі ТАСС у прэс-службе ведамства.

Генеральны дырэктар Міністэрства аховы здароўя Ізраіля Хезі Леві падпісаў папраўку да загаду аб грамадскай ахове здароўя. "Яна адмяняе прадпісанне насіць маскі ў памяшканнях з аўторка, 15 чэрвеня 2021 года", - гаворыцца ў паведамленні ведамства. Пры гэтым абазначаны пералік выключэнняў. У іх лік увайшлі "медыцынскія ўстановы працяглай шпіталізацыі, герыятрычныя аддзяленні, а таксама дамы састарэлых", "асобы, якія накіроўваюцца да месца праходжання абавязковай самаізаляцыі", "пасажыры ў час авіярэйсаў". Для медыцынскіх устаноў будуць выпушчаны дадатковыя інструкцыі, адзначылі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

З 1 чэрвеня ў Ізраілі былі зняты ўсе каранцінныя абмежаванні, накіраваныя на прадухіленне распаўсюджвання каранавіруса. У сіле заставалася патрабаванне насіць ахоўныя маскі ў закрытых памяшканнях. Рашэнне аб фактычнай адмене практычна ўсіх прадпісанняў было прынята ўладамі з-за нізкага і стабільнага ўзроўню захваральнасці на кавід. Вакцынацыю насельніцтва пачалі ў Ізраілі ў снежні 2020 года. Паводле даных Міністэрства аховы здароўя, першую дозу ўжо атрымалі амаль 5,479 млн ізраільцян, другую - 5,144 млн. Гэта больш за 55 працэнтаў ад агульнай колькасці насельніцтва краіны і больш за 76 працэнтаў дарослых грамадзян. З 6 чэрвеня ў Ізраілі пачалася вакцынацыя дзяцей ад 12 да 15 гадоў, адзначае дзяржаўная радыёстанцыя Kan.

Таксама ў міністэрстве аховы здароўя падкрэслілі, што абмежаванні на ўезд і выезд "будуць заставацца ў сіле, а пры неабходнасці будуць больш строгімі". Уезд замежных грамадзян у Ізраіль абмежаваны з пачатку года, а 11 чэрвеня ўрад краіны адобрыў прадаўжэнне да 27 чэрвеня тэрміну дзеяння абмежаванняў на выезд грамадзян яўрэйскай дзяржавы ў краіны, якія ўваходзяць у так званы чырвоны спіс у сувязі з распаўсюджваннем кавіду.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі