ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 28 ліпеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +23°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 чэрвеня 2021, 13:12

У Ізраілі адменены ўсе каранцінныя абмежаванні, акрамя нашэння масак

Фота NEWSru.co.il
Фота NEWSru.co.il

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Ізраіля з 1 чэрвеня адмянілі ўсе каранцінныя абмежаванні, якія былі ўведзены для барацьбы з эпідэміяй каранавіруса. Адзіным абмежаваннем засталося патрабаванне аб абавязковым нашэнні ахоўных масак у закрытых памяшканнях у грамадскіх месцах, паведамляе ізраільская газета NEWSru.co.il.

Застаецца абавязковым нашэнне ахоўных масак у класах, лекцыйных аўдыторыях, любых іншых закрытых грамадскіх памяшканнях навучальных устаноў, а таксама ў грамадскіх транспартных сродках для дастаўкі навучэнцаў.

Паводле даных Міністэрства аховы здароўя Ізраіля на 1 чэрвеня, першую дозу вакцыны супраць каранавіруса атрымалі 5 450 969 чалавек, другую - 5 132 514 чалавек.

Цалкам вакцынаваны амаль 55 працэнтаў насельніцтва краіны і больш за 75 працэнтаў дарослага насельніцтва (старэйшага за 16 гадоў). Першую прышчэпку атрымалі больш за 58 працэнтаў ізраільцян - амаль 80 працэнтаў дарослага насельніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі