Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 кастрычніка 2021, 15:41

У Івана-Франкоўску з-за высокіх цэн на газ не ацяпляюцца бальніцы і дзіцячыя сады

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бальніцы, школы і нават дзіцячыя сады ва ўкраінскім Івана-Франкоўску засталіся без ацяплення з-за высокіх цэн на газ. Аб гэтым на сваёй старонцы ў Facebook напісаў мэр горада Руслан Марцінкіў.

"Ёсць надзвычайная сітуацыя ў нашым грамадстве - адсутнасць паставак газу ва ўстановы", - напісаў Руслан Марцінкіў. Паводле яго слоў, на сённяшні дзень ацяплення няма ў бальніцах, школах, садах, сацыяльных установах.

"Установы аховы здароўя не маюць ацяплення. Цяпер там 18-19 градусаў цяпла. Нягледзячы на тое, што ў пачатку года была дамоўленасць аб цэнах на газ па 7-8 грывень за кубаметр, а цяпер атрымліваецца - па 30? А гэта дадаткова 500 тыс. грывень для гарадскога бюджэту. А цяпер уявіце, якая сітуацыя ў навучальных установах. Больш за 10 тыс. дзяцей, якія павінны вучыцца ў цёплых і камфортных умовах. А гэта больш за 253 тыс. кубаметраў газу і больш за 7 млн грывень для бюджэту горада. А яшчэ ёсць установы культуры, бібліятэкі, сацыяльныя ўстановы", - напісаў Руслан Марцінкіў.

Паводле слоў мэра, гэта надзвычайная сітуацыя і трэба прымаць неадкладныя рашэнні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі