Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 снежня 2020, 14:08

У Італіі забаранілі паездкі паміж рэгіёнамі ў святочны перыяд

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Італіі выдаў пастанову, па якой у святочны перыяд з 21 снежня па 6 студзеня будзе забаронена падарожнічаць паміж рэгіёнамі, паведамляе Corriere Della Sera.

"З 21 снежня 2020 года па 6 студзеня 2021 года забараняецца любое перамяшчэнне паміж тэрыторыямі абласцей або аўтаномных правінцый, а 25 і 26 снежня 2020 года і 1 студзеня 2021 года таксама забараняецца любое перамяшчэнне паміж муніцыпалітэтамі, за выключэннем перамяшчэнняў па рабоце або ў сітуацыях крайняй неабходнасці, звязаных са здароўем", - гаворыцца ў пастанове. У названы перыяд італьянцам таксама нельга выязджаць у загарадныя дамы, калі яны размешчаны за межамі вобласці пастаяннага пражывання.

Тэрыторыя Італіі ў залежнасці ад эпідэмічнай сітуацыі ўмоўна падзелена на тры зоны - чырвоную, аранжавую і жоўтую. Да гэтага часу свабодна перамяшчацца можна было толькі па абласцях жоўтай зоны. У чырвоных зонах жыхароў заклікаюць па магчымасці заставацца дома.

Як адзначыў міністр аховы здароўя Італіі Раберта Сперанца, такі тып класіфікацыі хутчэй за ўсё застанецца ў сіле і пасля свят.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі