ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 7 чэрвеня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +24°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
31 сакавіка 2020, 09:34

У Італіі за суткі ад каранавіруса памерлі 812 чалавек

Фота  Reuters
Фота Reuters

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За мінулыя суткі ў Італіі ад каранавіруса памерлі 812 чалавек, агульная колькасць ахвяр дасягнула 11591, паведамляе тэлеканал Euronews.

Паводле даных італьянскіх улад, у краіне СOVID-19 заражаны больш за 101 тыс. чалавек. Ва ўсім свеце ад каранавіруса памерлі больш за 37,6 тыс. чалавек, паправіліся амаль 166 тыс. Больш за ўсяго інфіцыраваных зафіксавана ў ЗША - 162,2 тыс., з якіх 3040 памерлі. У Іспаніі з амаль 88 тыс. заражаных памерлі 7716 чалавек.

Паводле паведамлення ТАСС, у Расіі паспяхова прайшоў клінічныя выпрабаванні новы высокадакладны тэст, які дае магчымасць аператыўна выявіць каранавірусную інфекцыю. У Расіі, паводле даных аператыўнага штаба па барацьбе з каранавірусам, зарэгістравана 1836 выпадкаў заражэння, паправіліся 66 чалавек, памерлі дзевяць пацыентаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі