9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Італіі ўвялі рэжым надзвычайнага становішча ў 11 абласцях краіны, якія пацярпелі ад паводак, паведамляе італьянскі тэлеканал Rai News.
Прэм'ер-міністр Італіі Джузэпэ Контэ на сваёй старонцы ў Twitter паведаміў, што пацярпелым рэгіёнам ужо выдзелілі $53,5 млн на ўстараненне ўрону. Яшчэ $200 млн будзе накіравана ў бліжэйшы час.
Моцныя дажджы, якія суправаджаліся ўраганным ветрам, абрушыліся на Італію ў пачатку лістапада, выклікаўшы ў рэгіёне маштабныя паводкі. Найбольшы ўрон непагода нанесла Сіцыліі, Венецыі, Калабрыі, Сардзініі і Лігурыі. Экстрэмальныя ўмовы надвор'я сталі прычынай гібелі амаль 30 чалавек.-0-