Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 кастрычніка 2021, 16:00

У Італіі супрацоўнікаў без COVID-пашпартоў будуць адхіляць ад работы

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Італіі з 15 кастрычніка супрацоўнікі прыватнага і дзяржаўнага сектараў для доступу на рабочае месца абавязаны мець Green Pass ("зялёны пашпарт") або адмоўны ПЛР-тэст, зроблены за апошнія 48 гадзін, піша газета Corriere della Sera.

Як адзначае выданне, праверкі павінны праводзіцца штодзень і пажадана за межамі памяшканняў у пачатку рабочага дня. У выпадку выбарачных праверак не менш як 20 працэнтаў прысутнага персаналу павінны ўдзельнічаць у праверцы.

У выпадку адмовы работніка прадаставіць COVID-пашпарт пасля 15 кастрычніка, работадавец павінен адхіліць супрацоўніка ад работы без захавання зарплаты. Тым, хто прадоўжыць працаваць без Green Pass, пагражае штраф у памеры ад 600 да 1500 еўра. Работадавец у выпадку парушэння ўказа можа быць аштрафаваны на суму ад 400 да 1000 еўра.

Працаваць аддалена па-ранейшаму можна без COVID-пашпарта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі