Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 красавіка 2022, 16:18

У Італіі рэзка падаражэлі прадукты

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Італіі рэзка выраслі цэны на шэраг прадуктаў харчавання, паведамляе сельскагаспадарчая асацыяцыя Coldiretti, спасылаючыся на даныя Нацыянальнага інстытута статыстыкі Італіі (ISTAT).

Мацней за ўсё ў Італіі падаражэў сланечнікавы алей - на 23,3 працэнта. Гэта звязана са спыненнем паставак з Украіны, якая з'яўляецца адным з галоўных вытворцаў прадукту.

Значна выраслі цэны на свежую агародніну (17,8 працэнта) і сметанковае масла (17,4 працэнта). Таксама падаражэлі макаронныя вырабы (13 працэнтаў), морапрадукты (10,8 працэнта), мука (10 працэнтаў), курынае мяса (8,4 працэнта), свежыя фрукты (8,1 працэнта), свежая рыба (7,6 працэнта), марожанае (6,2 працэнта), хлеб (5,8 працэнта).

Паводле даных Coldiretti, расходы італьянскіх сем'яў растуць з-за дарагой электраэнергіі і сітуацыі ва Украіне. Пры гэтым удакладняецца, што рост затрат моцна ўдарыць па ўсім харчовым ланцугу. Так, кампенсацый, выдаваемых фермерам, не хапае на пакрыццё вытворчых выдаткаў.

11 працэнтаў сельгаспрадпрыемстваў знаходзіцца ў такой крытычнай сітуацыі, што могуць спыніць сваю работу з-за павелічэння вытворчых расходаў. Трэць аграрнай галіны Італіі вымушана цяпер працаваць у мінус. У першую чаргу гэта звязана з ростам затрат на ўгнаенні, упакоўку, дызельнае паліва, інструменты і тэхніку.

Як паведамляе асацыяцыя, у краіне моцна падаражэлі ўгнаенні - на 170 працэнтаў, дызельнае паліва - на 129 працэнтаў, кармы - на 90 працэнтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі