Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 сакавіка 2020, 16:29

У Італіі адбылася серыя падземных штуршкоў

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На поўдні Італіі ў ноч на 17 сакавіка адбылася серыя падземных штуршкоў магнітудай да 3,9, паведамляе Еўрапейска-міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр.

Ачаг землетрасенняў быў на глыбіні 9 км.

Паводле даных італьянскай газеты La Repubblica, падземныя штуршкі адчуваліся ў рэгіёне Калабрыя. Даных аб разбурэннях няма, аднак сейсмічная актыўнасць выклікала паніку сярод насельніцтва. Многія італьянцы правялі ноч на вуліцы, баючыся абрушэння будынкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі