ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 12 жніўня 2022
Мінск Ясна +24°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 мая 2022, 15:57

У Іспаніі зафіксаваны рэкордны за 30 гадоў рост цэн на прадукты харчавання

Фота з архіва
Фота з архіва

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Іспаніі цэны на прадукты харчавання і безалкагольныя напіткі ў красавіку выраслі на 10,1 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года, паведамляе іспанская газета "20minutos".

Паводле даных выдання, гэта самы высокі паказчк у гісторыі назіранняў за цэнамі ў краіне, якія вядуцца Нацыянальным статыстычным інстытутам (INE) з 1994 года.

Рост кошту спажывецкай карзіны перасягае ўжо агульны індэкс спажывецкіх цэн у краіне, які ў мінулым месяцы ўстанавіўся на адзнацы 8,3 працэнта. Фактычна з дваццаці тавараў, якія больш за ўсё падаражэлі Іспаніі ў красавіку, 12 адносіліся да прадуктаў харчавання і напіткаў.

Больш за ўсё ў мінулым месяцы падаражэў аліўкавы алей (на 42,5 працэнта ў параўнанні з красавіком 2021 года), макароны (25 працэнтаў), мука і крупы (23,2 працэнта), яйкі (21,6 працэнта); соусы і спецыі (15,2 працэнта), хлебабулачныя вырабы (14,5 працэнта), неразведзенае і абястлушчанае малако (14 працэнтаў), сметанковае масла (12,8 працэнта), свежая агародніна (12,8 працэнта) і бульбяныя чыпсы (12,8 працэнта).

Таксама выраслі цэны на мяса птушкі (12,7 працэнта), дзіцячае харчаванне (12,1 працэнта), ялавічыну (11,4 працэнта), каву (10,7 працэнта), какаву (10,2 працэнта), свежую рыбу (9,7 працэнта), фрукты (9,5 працэнта).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі