Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 жніўня 2020, 16:50

У Іспаніі з-за пандэміі забараняюць курэнне на вуліцы і закрываюць дыскатэкі

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Іспаніі вырашылі прыняць дадатковыя меры для стрымлівання распаўсюджвання COVID-19. Аб гэтым заявіў міністр аховы здароўя каралеўства Сальвадор Ілья, паведамляе ТАСС.

"Мы вырашылі прыняць скаардынаваныя дзеянні, - сказаў кіраўнік ведамства. - Пастанаўляецца закрыццё дыскатэк, начных бараў". Акрамя таго, паводле яго слоў, кафэ і рэстараны павінны закрывацца не пазней за 01.00 па мясцовым часе. Сальвадор Ілья заявіў, што ў рамках мер барацьбы з пандэміяй вырашана забараніць ужываць алкагольныя напіткі на вуліцы. Міністр расказаў таксама, што ўведзена забарона на курэнне на вуліцы і ў іншых грамадскіх месцах, калі няма магчымасці захоўваць дыстанцыю два метры. Спачатку гэтыя меры датычыліся толькі Галісіі і Канарскіх астравоў, але 14 жніўня забарона была распаўсюджана на ўсю тэрыторыю Іспаніі, паведамляе іспанская газета Marca.

З пачатку распаўсюджвання COVID-19 у Іспаніі выяўлена больш за 330 тыс. хворых, звыш 28,6 тыс. заражаных памерлі. У сярэдзіне сакавіка ў Іспаніі быў уведзены рэжым павышанай гатоўнасці. Гэта мера дала магчымасць абмежаваць перамяшчэнне насельніцтва. Дзеянне рэжыму завяршылася 21 чэрвеня, паколькі ўзровень заражэння COVID-19 у краіне прыкметна знізіўся. Аднак пасля змякчэння абмежаванняў у Іспаніі ўсё часцей фіксуюць лакальныя ўспышкі захворвання. У сувязі з гэтым рэгіянальныя ўлады розных аўтаномных абласцей вымушаны зноў уводзіць больш строгія каранцінныя меры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі