Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 жніўня 2019, 13:04

У Іспаніі з-за моцных дажджоў затоплены вуліцы і перакрыты станцыі метро

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У правінцыі Мадрыд (Іспанія) з-за моцных дажджоў затоплены вуліцы, закрыты станцыі метро і затрыманы рэйсы ў аэрапорце, паведамляе іспанская газета El Mundo.

Найбольш пацярпелымі раёнамі з'яўляюцца Арганда-дэль-Рэй, Вальдэмора, Пінта. Паводле даных пажарных службаў, больш за 150 транспартных сродкаў былі пашкоджаны, разбураны вінаграднікі, затоплены магазіны і гаражы.

Улады заклікаюць грамадзян і турыстаў праяўляць асцярожнасць, таму што праліўныя дажджы могуць прадоўжыцца яшчэ некаторы час.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі