Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 чэрвеня 2021, 11:21

У Іспаніі патрабуюць 1,9 млн еўра ад Пучдэмона за прапаганду сваіх ідэй за мяжой

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падліковая палата Іспаніі патрабуе больш за 1,9 млн еўра ад былога кіраўніка ўрада Каталоніі Карлеса Пучдэмона за пашырэнне сепаратысцкіх ідэй за мяжой. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на газету El Pais.

Падліковая палата таксама будзе патрабаваць каля 1,9 млн еўра ад экс-намесніка кіраўніка ўрада Каталоніі Арыёла Жункераса, асуджанага за рэферэндум аб незалежнасці 2017 года і памілаванага рашэннем Кабміна Іспаніі.

У спісе былых чыноўнікаў і службовых асоб каталонскай адміністрацыі, ад якіх Падліковая палата будзе патрабаваць кампенсацыі, значацца 39 чалавек. Усяго ведамства патрабуе вярнуць 5,4 млн еўра, якія рэгіянальныя ўлады патрацілі на прапаганду свайго праекта па разрыву з Іспаніяй з 2011 па 2017 год.

Карлес Пучдэмон цяпер знаходзіцца ў Бельгіі. Ён збег ад іспанскага правасуддзя ў хуткім часе пасля арганізацыі незаконнага рэферэндуму аб незалежнасці 2017 года. Улады пірэнейскага каралеўства дабіваюцца яго выдачы.

Арыёл Жункерас быў прыгавораны ў 2019 годзе да 13 гадоў пазбаўлення волі пасля таго, як быў прызнаны вінаватым у падбухторванні да мяцяжу па справе, звязанай з правядзеннем плебісцыту. 22 чэрвеня ўрад Іспаніі прыняў рашэнне аб памілаванні Жункераса і іншых асуджаных па гэтым працэсе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі