ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 21 верасня 2023
Мінск Ясна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 ліпеня 2018, 17:40

У Іспаніі на забегу з быкамі былі паранены 9 чалавек

У час забегу з быкамі. Фота AP
У час забегу з быкамі. Фота AP

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час забегу з быкамі ў г. Памплона (Іспанія) дзевяць чалавек атрымалі траўмы, паведамляе іспанскае інфармацыйнае агенцтва EFE.

Адзначаецца, што ўсе пацярпелыя былі шпіталізаваны.

Забег з'яўляецца галоўным мерапрыемствам штогадовага фестывалю Сан-Фермін у гонар нябеснага заступніка правінцыі Навара. У забегу могуць прыняць удзел як мясцовыя жыхары, так і турысты.

Фестываль Сан-Ферміна ў Памплоне праходзіць па 14 ліпеня. У час фестывалю пройдуць сотні розных шэсцяў, паказаў, канцэртаў і дзіцячых свят.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі