
Фота з сацыяльных сетак
24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Землетрасенне магнітудай 5,6 адбылося сёння ў Ісландыі, паведамляе Еўрапейска-Міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр.
Эпіцэнтр землетрасення знаходзіўся за 40 км на паўднёвы захад ад Рэйк'явіка (насельніцтва 118 тыс. чалавек). Ачаг залягаў на глыбіні 10 км.
Даныя аб разбурэннях і пацярпелых пакуль не паступалі.-0-