Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 лістапада 2021, 10:30

У Індыі зафіксавалі ўспышку ліхаманкі Зіка

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Успышка ліхаманкі Зіка адбылася ў індыйскім штаце Утар-Прадэш. У горадзе Канпур ужо зафіксавана 89 выпадкаў заражэння, паведамляе India Today.

У большасці пацыентаў захворванне праходзіць бессімптомна. Паводле даных дэпартамента аховы здароўя штата, сярод заражаных адна цяжарная жанчына, а таксама 19 пацыентаў ва ўзросце ад 4 да 20 гадоў.

Міністр аховы здароўя штата Утар-Прадэш Джай Пратап Сінгх паведаміў, што прыняты ўжо меры, каб спыніць распаўсюджванне віруса Зіка. У прыватнасці, устанаўліваюцца людзі, якія кантактавалі з захварэлымі, узмоцнены санітарныя патрабаванні.

Вірус Зіка пераносіцца камарамі роду Aedes і выклікае ў людзей хваробу, характэрнымі сімптомамі якой з'яўляюцца невялікае павышэнне тэмпературы, сып, кан'юнктывіт, стомленасць, галаўны і сустаўны боль, гарачка і апуханне суставаў. Вірус надзвычай небяспечны для цяжарных жанчын, асабліва для плода. Апошнім часам хвароба звяртае на сябе пільную ўвагу з-за магчымасці хуткага распаўсюджвання ў свеце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі