Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 красавіка 2021, 12:44

У Індыі пяты дзень запар рэгіструюцца рэкорды па колькасці заражаных COVID-19

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Індыі пяты дзень запар рэгіструюцца сусветныя рэкорды па колькасці заражаных каранавірусам за суткі. За мінулыя 24 гадзіны ў краіне выяўлены 352 991 новы выпадак інфіцыравання, паведамляе індыйская тэлекампанія NDTV.

Агульная колькасць захварэлых на COVID-19 у краіне дасягнула 17 313 163, памерлі 195 123 чалавекі. За мінулыя суткі памерлі 2812 чалавек.

Як паведамляе ВВС, прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі заявіў, што краіна знаходзіцца ў эпіцэнтры "каранавіруснага шторму". Трупы памерлых людзей спальваюць непасрэдна на вуліцы з-за няхваткі месцаў у моргах, а ў многіх бальніцах скончыліся ложкі і медыцынскі кісларод, таму яны не прымаюць пацыентаў.

"Мы былі ўпэўнены ў перамозе пасля паспяховай барацьбы з першай хваляй, але гэта бура ўзрушыла нацыю", - сказаў прэм'ер-міністр Індыі ў радыёзвароце да народа.

Улады шэрага краін ужо заявілі аб гатоўнасці накіраваць у Індыю апараты штучнага дыхання, кісларод і медыкаменты. Ва ўрадзе Індыі таксама паведамілі аб пашырэнні праграмы вакцынацыі ў краіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі