
Фота Hindustan Times
20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Індыі ў акрузе Палакад перад пачаткам дабрачыннага футбольнага матчу абваліліся трыбуны. Раненні атрымалі каля 50 чалавек, паведамляе індыйская газета Hindustan Times.
Індыцэнт адбыўся ўвечары 19 студзеня. Паводле даных паліцыі, усе пацярпелыя былі дастаўлены ў бальніцы. У момант абрушэння на стадыёне знаходзіліся вядомыя індыйскія футбалісты Інівалапіл Мані Віджаян, Бхайчунг Бхутыя. Яны не пацярпелі.
Абставіны здарэння ўстанаўліваюцца.-0-