16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паліцыя Інданезіі знайшла 54 бомбы ў доме смяротніка, які разам з членамі сваёй сям'і ўчыніў тэракт каля паліцэйскага ўчастка ў горадзе Сурабая, паведамляюць інфармагенцтвы.
Паводле даных паліцыі, у час вобыску было знойдзена 54 самаробныя выбуховыя ўстройствы, гатовыя да выкарыстання. Іх цяпер абясшкоджваюць.
Раніцай 13 мая ў інданезійскім горадзе Сурабая прагрымела некалькі ўзрываў у цэрквах. На наступны дзень сям'я тэрарыстаў-смяротнікаў прывяла ў дзеянне выбуховае ўстройства каля будынка паліцэйскага ўчастка. У выніку тэрактаў загінулі 15 мірных жыхароў і 13 тэрарыстаў-смяротнікаў, раненні атрымалі звыш 50 чалавек.-0-