Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 красавіка 2019, 11:52

У Інданезіі праходзяць прэзідэнцкія і парламенцкія выбары

17 красавіка, Джакарта /БЕЛТА - Антара/. У Інданезіі сёння праходзяць выбары прэзідэнта, а таксама прадстаўнікоў заканадаўчай улады.

На пост прэзідэнта краіны прэтэндуюць два кандыдаты: дзеючы прэзідэнт Джока Відода, а таксама Прабова Субіянта. Згодна з Канстытуцыяй у пары з імі выбіраецца і віцэ-прэзідэнт. Сённяшняга лідара падтрымлівае Мааруф Амін, а процістаяць яму будзе Сандыяг Уна.

У Інданезіі 17 красавіка праходзяць таксама выбары ў парламент і мясцовыя заканадаўчыя органы ўлады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі