
Фота emsc-csem.org
21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Землетрасенне магнітудай 7,1 адбылося сёння ў Інданезіі, паведамляе Еўрапейска-Міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр.
Эпіцэнтр землетрасення знаходзіўся за 266 км на паўднёвы ўсход ад горада Маці на Філіпінах (насельніцтва 105 тыс. чалавек). Ачаг залягаў на глыбіні 114 км.
Даныя аб разбурэннях і пацярпелых пакуль не паступалі.-0-