Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 жніўня 2018, 15:57

У Інданезіі адбылося яшчэ адно землетрасенне

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Землетрасенне магнітудай 5,9 адбылося на інданезійскім востраве Ламбок, паведамляецца на сайце Еўрапейска-Міжземнаморскага сейсмалагічнага цэнтра.

Эпіцэнтр землетрасення размяшчаўся за 34 км на паўночны ўсход ад горада Матарам. Ачаг залягаў на глыбіні 30 км.

Аб магчымых разбурэннях інфармацыя не паступала.

Магутнае землетрасенне магнітудай 6,6 на востраве Ламбок адбылося 5 жніўня. У выніку загінулі як мінімум 347 чалавек. Не выключана, што колькасць ахвяр будзе расці, пошукі людзей пад заваламі працягваюцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі