Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 ліпеня 2020, 13:20

У ІІ квартале 2020 года 400 млн чалавек у свеце страцілі работу з-за пандэміі

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля 400 млн чалавек па ўсім свеце страцілі работу ў другім квартале 2020 года з-за наступстваў пандэміі. Аднаўленне каранціну пагражае новымі шматмільённымі скарачэннямі, гаворыцца ў дакладзе Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), паведамляе Euronews.

Пры горшым сцэнарыі, паводле даных МАП, да канца года без работы могуць застацца яшчэ амаль 340 млн чалавек. Пры самым аптымістычным, калі сусветная эканоміка адновіцца хутка, работу страцяць 34 млн.

Асабліва нестабільнымі лічаць эксперты рабочыя месцы, якія займаюць жанчыны. Паводле даных Міжнароднай арганізацыі працы, жанчыны складаюць 57 працэнтаў работнікаў, занятых на няпоўны дзень. Менавіта такія супрацоўнікі будуць скарочаны ў першую чаргу.

"Жанчыны сканцэнтраваны ў тых сектарах, якія найбольш пацярпелі ад пандэміі. Яны вельмі шырока прадстаўлены ў дамашняй рабоце, у ахове здароўя і сацыяльным забеспячэнні... Такім чынам, мы рызыкуем страціць (хоць і сціплыя) дасягненні ў галіне гендарнай роўнасці, якіх мы дабіліся ў апошнія гады", - сказаў генеральны дырэктар МАП Гай Райдэр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі