Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 мая 2021, 15:28

У Іерусаліме ўзброены мужчына напаў на прахожых

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Іерусаліме ўзброены нажом мужчына параніў двух чалавек, паведамляе ізраільскі "9 канал".

Нападзенне адбылося на бульвары Хаіма Бар-Лева недалёка ад цэнтральнага штаба ізраільскай паліцыі.

Пацярпелыя шпіталізаваны. Стан аднаго з параненых ацэньваецца як цяжкі, другі атрымаў лёгкае раненне.

Вядома, што мужчына, які нападаў, быў застрэлены супрацоўнікам паліцыі. Падрабязнасці інцыдэнту пакуль не паведамляюцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі