Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 мая 2021, 17:54

У Гвінейскім заліве піраты атакавалі судна і захапілі членаў экіпажа

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Піраты атакавалі судна Atlantic Princess у Гвінейскім заліве каля берагоў Ганы і захапілі пяць членаў экіпажа, паведамляе партал Dryad Global.

Паводле даных партала, атака адбылася 19 мая ў 65 марскіх мілях на поўдзень ад горада Тэма ў Гане. Мяркуецца, што да судна падышоў быстраходны катар з васьмю піратамі на борце. Судна было абстраляна, перш чым на яго падняліся ўзброеныя мужчыны.

Піраты захапілі пяць членаў экіпажа, сярод якіх тры грамадзяніны Кітая, расіянін і карэец, пасля чаго пакінулі судна.

Паводле даных ТАСС, Гвінейскі заліў з'яўляецца найбольш небяспечнай зонай сусветнага акіяна з-за пагрозы з боку піратаў. Міжнароднае марское бюро адзначае, што ў мінулым годзе ў Гвінейскім заліве з суднаў былі выкрадзены 130 членаў экіпажаў, або 95 працэнтаў ад усіх такіх выкраданняў у свеце за названы перыяд. Маракі былі захоплены пры 22 інцыдэнтах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі